24.03.2008 Экологические диски группы "Усплёск" (на белорусском языке)

Беларускi гурт "Усплёск" прэзентаваў свой новы альбом "Выварат Вілія", які мае надзвычай нестандартнае афармленне. Кружэлка размешчаная ў адмысловым канверце, вырабленым з грубай ільняной тканіны. Акрамя кружэлкі ў канверце знаходзіцца буклет з графічнай і тэкставай прэзентацыяй песень, выраблены з другасна перапрацаванай паперы. Незвычайная і сама кружэлка, быццам спырснутая кроплямі чорнай фарбы. Давайце даведаемся ў удзельнікаў гурту, як і чаму з'явіўся такі незвычайны падыход да звычайных рэчаў

Афармленне Вашага альбому зроблена ўласнымі рукамі?

Так, афармленне гэтага альбіка максімальна набліжана да рукаробнасці , як альтэрнатыва серыйнасці і капіяванню. Акрамя гэтага сёння мы маем выданне рукаробнага часопіса які як і дыск прадстаўляе нашыя імкненні. Друкуючыся на другагатунковай паперы мы адчуваем сябе сапраўдна натуральней, так як большасць нашай інфармацыі не стасуецца з бездакорнасцю.

Чаму Вы выбралі такое незвычайнае афармленне для свайго новага альбому?

Дадзенае афармленне не успрымаецца намі як незвычайнае, хутчэй яно разглядаецца намі як прастата і блізкасць чалавечым нетрам. Канцэпцыя афармлення "Выварат Вілія" з'яўляецца супрацьлеглай праблемам узнятым у песнях альбома. Нашая візуальная прэзентацыя не з'яўляецца канстатаваннем хваробы, як гэта бывае у большасці выпадкаў, гэта адхіленне ад мітуслівых каштоўнасцяў і канстатаванне акрыяння.

Выкарыстоўваючы ільняную тканіну замест пластыку, шэрую перапрацаваную паперу замест шчыльнай адбеленай і каляровай, ці мелі Вы намер выказаць сваё асаблівае стаўленне да праблем, звязаных з забруджваннем навакольнага асяроддзя?

Мы вельмі сур'ёзна ставімся да гэтых праблем і гэтае афармленне канстатуе дадзены факт, акрамя гэтага усе ўдзельнікі нашага гурта не ужываюць мяса што падкрэслівае нашую свядомую пазіцыю у адносінах да наваколля. Амаль што усе галіны нашай творчасці прасякнутыя праблемамі стаўлення чалавека да наваколля як сацыяльнага так і прыроднага, праблемамі чалавечага эгаізма і бессвядомасці.

Як Вы лічыце, ці павінен любы выраб альбо прадукт быць эксклюзіўным, а не з'яўляцца на свет канвеерным спосабам?

У нас былі прапановы зрабіць налад дыску, але мы вырашылі выдаць яго самі, рукаробным спосабам і абмежаванай колькасцю, як рэякцыю на сучаснасць якая нагадвае глабальны канвеер дзе серыйнасць паглынае усе галіны жыцця фарміруючы стэрэатыпічную багну, у якой гінуць шчырыя намаганні што-небудзь змяніць. Ствараючы "Выварат Вілія" мы свядома абмежаваліся ад сферы стварэння і рэалізацыі музычнай прадукцыі якая нагадвае сёння няспынную карусель. Зразумела што адмаўляючыся ад шматгадовай базы культуріндустрыі, мы страчваем якасць вырабу, адсутнасць якой патлумачана чалавечым фактарам, але непасрэдна на яго мы і робім свае стаўкі. У час лічбавай дакладнасці і бездакорнасці гэта як раз тая вобласць якая непадуладная кампутару.

Ці знаходзіць сваё адлюстраванне ў Вашай творчасці вашае стаўленне да навакольнага асяроддзя?

Нашае выяўленне як раз з таго і складаецца, канстатаванне сучаснасці і разгляд розных яе бакоў займае большую частку нашай творчасці. Такім чынам мы прадстаўляем сваю шкалу каштоўнасцяў дзе натуральнае навакольнае асяроддзе разглядаецца намі як сапраўднасць да якой мы імкнемся.

Usplesk гэта:
Шуст-голас
Дзірт-гітара
Панда-бас
Базыль- электра

На пытанні адказваў Шуст адмыслова для www.greenconsumerism.org

Rating All.BY Каталог TUT.BY